Главная > Досуг с достоинством > Дворец Независимости РБ
Дворец Независимости РБ3-08-2016, 19:14. Разместил: admin |
В августе группа руководителей организаций и лидеров общественных объединений в составе 7 районов Гродненской области посетила Дворец Независимости Республики Беларусь. Это поистине символ независимости Беларуси. Чувство гордости наполнило каждого из нас. У жніўні прадстаўнікі Свіслаччыны ў складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці пабывалі на экскурсіі ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Сваімі ўражаннямі ад паездкі з чытачамі раёнкі падзялілася старшыня раённага Савета ветэранаў Алена Пракопік: – Палац уражвае сваёй веліччу з першых крокаў. Вельмі прыгожы ландшафтны дызайн: каскад фантанаў, стылізаваная карта Беларусі, алея Ганаровых гасцей. Каля ўваходу наведвальнікаў сустракае велічная скульптура маладой жанчыны, якая трымае ў руках сем галубоў, што сімвалізуюць вобласці Беларусі і нашу сталіцу – горад Мінск. Мы не маглі не зрабіць фотаздымак на памяць. Па словах экскурсавода, агульная плошча Палаца Незалежнасці складае каля 50 тысяч квадратных метраў. У ім некалькі соцен памяшканняў. На трох паверхах размешчаны залы для розных мерапрыемстваў. Кожная з іх мае сваё прызначэнне. У адной праводзяцца прыёмы шматдзетных бацькоў, у другой Прэзідэнт сустракаецца з дэлегацыямі замежных краін, трэццяя прызначана для ўзнагароджваняў і гэтак далей. Кожная зала мае свой непаўторны інтэр’ер і аздабленне. Трэба адзначыць, што ў Палацы Незалежнасці ўсё зроблена з айчынных матэрыялаў і беларускімі будаўнікамі. Усе памяшканні палаца абсталяваны самай сучаснай тэхнікай, сцены ўпрыгожаны цудоўнымі габеленамі і карцінамі. На сённяшні дзень у палацы не сорамна праводзіць мерапрыемствы самага высокага міжнароднага ўзроўню. Менавіта тут у лютым 2015 года прайшлі шматгадзінныя перамовы прэзідэнтаў Украіны, Францыі, Расіі і канцлера Германіі па ўрэгуляванні крызісу на ўсходзе Украіны і было падпісана Другое мінскае пагадненне, а ў лістападзе 2015 года прайшла цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. – Палац сапраўды з’яўляецца палітычным сімвалам незалежнасці нашай краіны, – адзначыла Алена Уладзіміраўна. – Ад імя нашай дэлегацыі хацелася б падзякаваць арганізатарам – Гродзенскаму аблвыканкаму і Свіслацкаму райвыканкаму за прадастаўленую магчымасць пабываць у адным з найпрыгажэйшых будынкаў нашай краіны. Падрыхтаваў Ігар БАЯРКІН. На здымку: прадстаўнікі Свіслаччыны каля Палаца Незалежнасці: М. І. Арол, А. У. Пракопік, А. А. Лісоўскі, М. В. Рудоміна, А. І. Лаўрэнцік. Вернуться назад |