Главная > Патриотическое воспитание > Аўтарытэт арганізацыі расце

Аўтарытэт арганізацыі расце


17-05-2017, 19:08. Разместил: admin
На Свіслаччыне прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя аднаго з самых шматлікіх грамадскіх аб’яднанняў у рэгіёне – раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».
Папярэднічала афіцыйнай частцы сходу ўзнагароджанне навучэнцаў устаноў адукацыі Юліі Салдаценкавай, Антона Рэкуця і Анастасіі Мацейкі ў рамках акцыі «Алмазныя каралі Свіслаччыны», прымеркаванай да Года навукі. Цёплую і дружалюбную атмасферу ў зале стварылі ўдзельнікі міні-канцэрта, які прагучаў для дэлегатаў канферэнцыі і ганаровых гасцей. У ліку іх старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка, намеснік старшыні райвыканкама Іван Варанец, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Іван Калбаска, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Марыя Чылімцава. Выступаючы з дакладам, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Мікалай Грунтовіч адзначыў, што дзейнасць грамадскага аб’яднання ў справаздачны перыяд была накіравана на пабудову незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, аб’яднанне грамадзян краіны на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, яго культурных традыцый.
Мінулы перыяд для членаў раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» быў насычаным на значныя падзеі ў грамадска-палітычным жыцці нашай краіны. Гэта выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, V Усебеларускі народны сход. У 2015 годзе Рэспубліка Беларусь адзначыла 70-годдзе Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ва ўсе гэтыя значныя мерапрыемствы актыўна ўключаліся члены грамадскага аб’яднання. Мікалай Міхайлавіч падзякаваў кожнаму, хто быў задзейнічаны ў важнай справе, кіруючыся пачуццём патрыятызму і грамадзянскага абавязку. Алена КЕДЗІК. Фота аўтара.
Более подробно об этом читайте в номере "Свіслацкай газеты" за 17.05.2017 г.
Аўтарытэт арганізацыі расце
Аўтарытэт арганізацыі расце
Вернуться назад