Главная > Патриотическое воспитание > БССР – гэта наша гісторыя

БССР – гэта наша гісторыя


2-01-2019, 11:04. Разместил: admin
Спачатку звярнуліся да гісторыі, прыгадалі асноўныя моманты ў станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці. Было цікава. Асабліва паслухаць прадстаўнікоў старэйшага пакалення, для якіх БССР – гэта не проста гісторыя, а жыццё і лёс.

– Трэба ведаць і паважаць сваё мінулае, ганарыцца ім, – падвяла вынік размовы, звяртаючыся да моладзі, старшыня раённага савета ветэранаў Алена Пракопік. – А таксама быць удзячнымі сваім землякам, дзядам і бацькам за іх працу на карысць і былой БССР, і сучаснай незалежнай Беларусі. Памятайце, што яны стваральнікі і нашай беларускай гісторыі, і сённяшняга дня. А вы, маладыя, нашчадкі ўсіх гэтых здабыткаў. За вамі будучыня.

Прадоўжыла сустрэчу інтэрактыўная віктарына «Мая Беларусь», падрыхтаваная работнікамі бібліятэкі. Рабяты, якія найбольш актыўна адказвалі на пытанні, атрымалі памятныя сувеніры ад райкама ГА БРСМ. А напрыканцы ў удзельнікаў адкрытага дыялогу была магчымасць азнаёміцца з арганізаванай у чытальнай зале тэматычнай выставай «БССР: 100 год гісторыі». На выставачных паліцах бібліятэкары сабралі кароткую гістарычную спраўку аб развіцці беларускай дзяржаўнасці, перыядычныя выданні, літаратуру дакументальнага характару, а таксама прадставілі адлюстраванне гісторыі ў мастацкіх творах праз творчасць Міхася Лынькова, Янкі Брыля, Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага і іншых аўтараў.




По материалам СГ.
Наталля ТУРКО.
Вернуться назад