Главная > Патриотическое воспитание > День народного единства с СТВ

День народного единства с СТВ


4-10-2021, 10:52. Разместил: admin
День народного единства с СТВ


Аляксандр ВЯРСОЦКІ, старшыня Свіслацкага райвыканкама:

День народного единства с СТВ


– Свята народнага адзінства – гэта даніна павагі таму часу, калі адбываліся падзеі, якія ўз’ядналі брата Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэта даніна павагі палітычнаму кіраўніцтву таго часу, якое прымала дадзенае рашэнне, і, безумоўна, гэта даніна павагі нашым суайчыннікам, якія здзейснілі вось гэты акт гістарычнай справядлівасці. У свеце існуе вельмі шмат буйных і больш дробных народаў і народнасцей. І толькі крыху больш як двесце з іх нанесены на палітычную карту свету, у тым ліку і нашая з вамі любая Рэспубліка Беларусь. І гэта не з’яўляецца канстантай, не даецца на ўсё жыццё. Шмат ёсць такіх краін, якія знікаюць з палітычнай карты свету. Гэта даецца толькі тым краінам, якія дэманструюць на справе народнае адзінства. Кожнае пакаленне беларусаў стаіць перад тварам новых пагроз, новых выклікаў. Самы жудасны выклік сустрэлі нашы з вамі папярэднікі, бабулі і дзядулі, зламаўшы хрыбет фашысцкай гадзіне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Наша з вамі пакаленне, якое будуе маладую суверэнную Рэспубліку Беларусь, у 2020 годзе таксама сустрэлася з пагрозай фашысцкага рэваншу, і мне вельмі прыемна яшчэ раз, шаноўныя землякі, падзякаваць вам за стойкасць, за сілу духа, за тое, што вы, любячы Беларусь, рабілі ўсё, каб вось гэты фашысцкі рэванш не адбыўся. І мы разам з вамі зрабілі гэта вельмі годна. Рэспубліка Беларусь мае вельмі годную, славутую гісторыю, а яе будучыня залежыць ад кожнага з нас з вамі. Давайце будзем рабіць усё тое на сваіх працоўных месцах, каб наша краіна мацнела, прыгажэла і далей развівалася.



По материалам "СГ"
Наталья ТУРКО, Марина ЯНЮК
Фото Снежаны ЖУРНЕВИЧ

Вернуться назад