Главная > Патриотическое воспитание > Дзяржаўныя сімвалы – наша гісторыя і будучыня
Дзяржаўныя сімвалы – наша гісторыя і будучыня11-05-2022, 07:18. Разместил: admin |
Кожны год у другую майскую нядзелю наша краіна традыцыйна адзначае День Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Сімвалічна, што сёлета свята прыйшлося на дзень, што папярэднічае знакавай для беларусаў даце – 77-й гадавіне Вялікай Перамогі. Сцяг, герб і гімн – гэта гісторыя і будучыня краіны, увасабленне ідэй нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці. Мір, праца, добрасуседства, вернасць сваім духоўным каштоўнасцям і традыцыям – гэтыя ідэалы і прынцыпы нясуць у сабе нашыя дзяржаўныя сімвалы, звязваючы ў адно цэлае гераічныя подзвігі продкаў, дасягненні сучаснага пакалення і тыя вяршыні, якіх дасягнуць беларусы ў будучым. Ці не за гэта ў гады Вялікай Айчыннай вайны пралівалі кроў салдаты Перамогі?! На ўрачыстае мерапрыемства сабраліся свіслачане рознага ўзросту – прадстаўнікі працоўных калектываў, члены грамадскіх аб’яднанняў, пенсіянеры, актывісты саюза моладзі, піянеры, акцябраты, дашкольнікі. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. – Сапраўдны патрыятызм немагчымы без вельмі паважлівых, беражлівых адносін да сваіх дзяржаўных сімвалаў – да сцяга, герба, гімна, роднай мовы. Без гэтых якасцей няма патрыятычнага чалавека, без патрыятычнага чалавека няма краіны. Так было, так ёсць, і так будзе заўсёды, – падкрэсліў Аляксандр Людвігавіч. – Мне здаецца, што, кіруючыся гэтымі пачуццямі, народ у не такім ужо і блізкім 1995 годзе абраў менавіта гэтыя сімвалы, гэты герб і сцяг, якія з’яўляюцца сёння адметнасцю нашай з вамі краіны. Гэта сімвалы, якія ўвасобілі ў сабе той доўгі гістарычны шлях, які прыйшлося прайсці нашай дзяржаве да таго часу, калі яна стала суверэннай і незалежнай. Чырвоны колер – колер мужнасці, сілы, гэта напамін для нас з вамі пра той вельмі дарагі кошт, які паклалі нашы з вамі продкі для таго, каб мы былі незалежныя і суверэнныя. Колер зялёны – колер надзеі, маладосці, адраджэння, менавіта той якасці, якая не раз і не аднаму пакаленню беларусаў давала сілы пераадольваць тыя цяжкасці, з якімі Беларусь сустракалася. Асабліва гэта памятаюць людзі пасляваеннага часу, якія з руін паднімалі народную гаспадарку. Колер белы – колер душэўнай чысціні кожнага беларуса і краіны ў цэлым. Мы ніколі не ўказвалі другім краінам, пад якімі сімваламі ім жыць. З тэрыторыі Беларусі ніколі не правакаваліся канфлікты рознага кшталту. Але, на вялікі жаль, вось той мір, той спакой, тыя дасягненні, якія сёння наша краіна мае, не кожнаму падабаюцца. Я не магу інакш ацаніць той учынак, які здзейсніў мэр Рыгі: ён падчас афіцыйных спаборніцтваў чамусьці вырашыў за нас з вамі замяніць Дзяржаўны сцяг нашай рэспублікі на для мяне і большасці беларусаў непрымальны сцяг. Мне не зусім зразумела пазіцыя Германіі, якая на каленях павінна паўзці перад беларусам, рускім салдатам. У Бухенвальдзе, адным з самых жудасных месцаў на зямным шары, дзе знаходзіўся адзін з самых страшных канцэнтрацыйных лагераў смерці, яны сёння таксама дазваляюць сабе нашы сімвалы мяняць. Ёсць такое вельмі трапнае выказванне: «Сабака брэша, а караван ідзе». Як бы ні брахалі такія сабакі, як мэр горада Рыгі, як бы ні брахалі сабакі, якія, на жаль, ёсць і ў нашай рэспубліцы, паступальны рух Беларусі наперад будзе працягвацца і надалей. Дзякуючы нам з вамі, дзякуючы – і я гэта бачу, я гэта адчуваю – таму ўзрастаючаму пачуццю персанальнай адказнасці кожнага з нас за тыя працэсы, якія ў краіне адбываюцца, і за тыя вынікі, якія мы можам дасягнуць разам. Толькі разам, адзін каля аднаго, кіруючыся агульнымі мэтамі, мы будзем працягваць вось гэтыя заваёвы, якімі сёння наша краіна, наш раён могуць ганарыцца. Я жадаю, каб яшчэ шмат-шмат гадоў нашы дзяржаўныя сімвалы ўвасаблялі мірную і квітнеючую Рэспубліку Беларусь. Са святам вас усіх! Па традыцыі ўрачыста быў падняты Дзяржаўны сцяг Беларусі. Права зрабіць гэта атрымалі Ягор Грынко, старшыня маладзёжнага парламента пры Свіслацкім раённым Савеце дэпутатаў, і Валерыя Пелеш, пераможца раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Лідар года-2022». Сцяг горда ўзнімаўся ў неба, а ўдагон яму ляцеў беларускі гімн, які прысутныя выканалі разам з дзіцячым хорам. По материалам "СГ Наталля ТУРКО Фота і відэа аўтара Вернуться назад |