Главная > Ветераны > Хрышчэнне Гасподняе ці Богаяўленне сабрала сотні свіслачан

Хрышчэнне Гасподняе ці Богаяўленне сабрала сотні свіслачан


25-01-2018, 10:34. Разместил: admin
На працягу многіх гадоў свіслачане падтрымліваюць традыцыю акунання ў сцюдзёнай купелі, якая загадзя асвячаецца свяшчэннаслужыцелямі. Вось і сёння праваслаўныя вернікі на чале з настаяцелем храма Узвіжання Крыжа Гасподняга г. Свіслачы іерэем Сергіем і айцом Дзіянісіям пасля святочнага богаслужэння хрэсным ходам накіраваліся да гарадскога возера, дзе пасля водасвятнага малебена самыя смелыя акунуліся ў купель. Такіх знайшлося нямала. Сярод іх добра знаёмыя свіслачане, якія штогод прыходзяць да купелі, каб акунуцца ў святую ваду і адчуць чысціню і лёгкасць. Заўсёды гэтую добрую традыцыю падтрымліваюць ратавальнікі-пажарныя і ветэраны службы МНС, бадай, і сёлета яны аказаліся самымі актыўнымі. Дарэчы, прадстаўніц прыгожай паловы не назіралася.
Тут на месцы былі і спецыяльныя ёмістасці са святой вадой, жадаючыя падыходзілі да іх і па чарзе напаўнялі прынесены з сабою посуд.Здаўна вядома, што вадохрышчанская вада ці агіясма (так яе называюць па-царкоўнаму) валодае гаючай сілай і прызначаецца для тых, хто па розных прычынах пазбаўлены Прычасця.Лiчыцца, што ў гэты дзень вада асвячаецца не толькi ў храмах, але i рэках, крынiцах і калодзежах. Вадохрышчанская вада доўга захоўваецца і не псуецца.
Такое масавае Вадохрышча, у якім прынялі ўдзел сотні прыхаджан, на Свіслаччыне было арганізавана ўпершыню. Аб яго правядзенні і забеспячэнні бяспекі на вадаёме паклапаціліся ратавальнікі-пажарныя, праваахоўныя органы, работнікі Свіслацкага РУП ЖКГ і прадстаўнікі раённай арганізацыі АСВОД.
Хрышчэнне Гасподняе ці Богаяўленне сабрала сотні свіслачан
Хрышчэнне Гасподняе ці Богаяўленне сабрала сотні свіслачан
Хрышчэнне Гасподняе ці Богаяўленне сабрала сотні свіслачан
Хрышчэнне Гасподняе ці Богаяўленне сабрала сотні свіслачан
По материалам Свислочской газеты.
Вернуться назад