Главная > Ветераны > Паэт роднага краю
Паэт роднага краю29-06-2020, 11:15. Разместил: admin |
Пад час уручэння зборніка дырэктар Свіслацкай раённай бібліятэкі Святлана Піваварчык павіншавала Івана Канстанцінавіча са значнай датай у яго жыцці. Яна пажадала паэту здароўя, аптымізму, невычэрпнай энергіі і натхнення. «Вашы вершы вучаць дабру, любові да роднага краю, жыццёвым каштоўнасцям. Новых вам тэм і паэтычных радкоў», – пажадала Святлана Іванаўна. Дзяцінства Івана Канстанцінавіча прайшло на грынкаўскай зямлі, якая славіцца сваёй песеннай і паэтычнай культурай. З 2006 года ён з’яўляецца ўдзельнікам літаратурнага аб’яднання «Натхненне» пры Рэспубліканскім Доме ветэранаў у г. Мінску. Друкаваўся ў зборніках клуба «И снова душу греет благодать», «Святло дабрыні», «Ад зямлі да нябёсаў», «І гаспода мая, і мой храм», у альманаху «Гоман». Яго гумарэскі неаднаразова гучалі на аглядзе мастацкай самадзейнасці «Спявай, Беларусь!» Мінскага трактарнага завода і былі адзначаны дыпломамі. У кожнага верша Івана Канстанцінавіча ёсць свая гісторыя. – Што вас натхняе на творчасць? – У першую чаргу мяне натхняюць любоў да жыцця, размовы са знаёмымі на розныя тэмы. – Якое месца ў вашым жыцці займае творчасць? – Першае. У школьныя гады была проба пяра, вершы для сябе, для душы. А вось на пенсіі з’явілася шмат вольнага часу, і пачаў пісаць больш. Акрамя вершаў ляжыць душа і да песні. Усё жыццё спяваю, люблю гэту справу з маленства. Гэта і падштурхнула мяне да напісання вершаў. Пражываючы ў Мінску, спяваў у народнай харавой капэле Палаца культуры Мінскага трактарнага завода. – Які з асабістых вершаў з’яўляецца вашым самым любімым? – Усе вершы любімыя, яны – мае дзеці. А вылучыў бы верш «Песня маці». – Якой тэме аддаеце больш увагі ў сваёй творчасці? – Больш за ўсё пішу аб прыродзе. Люблю назіраць за чародамі жураўлёў, калі яны прылятаюць і адлятаюць. Пра гэта і верш «Васільковы край», які ўвайшоў у новы зборнік. …Промень сонейка з акенца будзіць ранкам, І, напэўна, мне ўжо болей не заснуць, Бо над хатай шэракрылыя жураўкі Прывітальна песню гучную пяюць… – Як блізкія ставяцца да вашай творчасці? – Больш за ўсё мае вершы любіць сын, чытае нават паміж радкоў. З унукам Аляксеем люблю параіцца. Ён з задавальненнем мяне выслухае і скажа сваё меркаванне. Сябры таксама чытаюць мае вершы. Кажуць, што яны ім падабаюцца. – Ці можна навучыцца пісаць вершы? – Я лічу, што можна. У дзяцінстве вельмі любіў пачытаць такіх аўтараў, як Пушкін, Някрасаў, Асадаў, Лермантаў, Есенін. Можа, гэта і наклала свой адбітак. – Якую параду вы можаце даць пачынаючым паэтам? – Не баяцца пісаць. Адважвацца. Галоўнае, каб было і імкненне, і жаданне. У гэтай справе важна зразумець рыфмаванне радкоў і рытмічную форму галосных літар. Вершы дазваляюць нам прыгожа выказацца ў прыгожай форме. По материалам СГ Вольга БОТВІЧ Фота аўтара Вернуться назад |