Главная > Ветераны > У Свіслачы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці і 76-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У Свіслачы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці і 76-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў


13-07-2020, 11:22. Разместил: admin
Прадоўжылася святкаванне ў актавай зале Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Вярсоцкі павіншаваў прысутных ад сябе асабіста і ад Свіслацкага раённага камітэта, раённага Савета дэпутатаў з галоўным святам нашай краіны.

– У свеце існуе шмат народаў і народнасцей, але толькі крыху больш двухсот з іх нанесены на палітычную карту свету, гэта значыць, з’яўляюцца незалежнымі і суверэннымі і самі вызначаюць сваю знешнюю і ўнутраную палітыку. Такім правам надзелены і мы з вамі. Такога права дабіўся наш беларускі народ, – сказаў кіраўнік раёна.

Аляксандр Людвігавіч адзначыў важкі ўклад у справу незалежнасці і самастойнасці краіны нашых землякоў, такіх, як Яніна Карольчык, Эмілія Каламіец, Аляксандр Гуштын, а таксама сённяшніх працаўнікоў арганізацый і прадрыемстваў. Ланцужок з поспехаў павялічваецца. На днях віншавалі спецыялістаў сацыяльнай сферы, якія па выніках работы за 2019 год занялі ў вобласці ганаровае 1-е месца.

Не забыў выступаючы і ветэранаў, чый подзвіг у Вялікай Айчыннай быў першым крокам на шляху стварэння і захавання незалежнасці нашай краіны.

У Свіслачы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці і 76-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў


Затым пад бурныя апладысменты на сцэну паднімаліся перадавікі вытворчасці, якія ў гэтым годзе занесены на раённую Дошку гонару. Шчырыя віншаванні і падзяку за добрасумленную працу ад старшыні райвыканкама Аляксандра Вярсоцкага прымалі вадзіцель аўтамабіля 5 разрада Свіслацкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Віктар Дзямянчык, намеснік дырэктара Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Святлана Дзянісава, трактарыст-машыніст УСП “Саўгас “Велікасельскі” Мікалай Забейда, начальнік участка ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак Свіслацкага РУП ЖКГ Аляксандр Елісееў, выхавальнік Дабравольскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Алена Каліноўская, намеснік галоўнага інжынера Свіслацкага РЭС Аляксандр Крыштофік, прараб Свіслацкага ПМС Аляксандр Кузьміч, настаўнік пачатковых класаў гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага Людміла Пабудзей, майстар Свіслацкага РГЗ Сяргей Радзецкі, начальнік МТФ “Ханявічы” ААТ “Ханявічы” Алена Рошчына, майстар цэха вытворчага ўчастка “Свіслацкая фабрыка лазовай мэблі” Аляксандр Савіцкі, галоўная медыцынская сястра Свіслацкай ЦРБ Інна Седляр, трактарыст-машыніст УП “ВМК-АГРА” Сяргей Турак, індывідуальны прадпрымальнік Валянціна Шпак, стараста вёскі Церахавічы Ханявіцкага сельсавета Ганна Юсько. За выкананне асноўных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, забеспячэнне высокіх паказчыкаў працоўнай і выканаўчай дысцыпліны на раённую Дошку гонару занесены чатыры арганізацыі: ААТ “Ханявічы”, аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама, ГАА “ДИВИНтехно” і ВУ “Свіслацкая фабрыка лазовай мэблі”. Іх кіраўнікі атрымалі таксама сертыфікаты аб занясенні на раённую Дошку гонару.

У Свіслачы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці і 76-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У Свіслачы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці і 76-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У Свіслачы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці і 76-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў


У Свіслачы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці і 76-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У Свіслачы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці і 76-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У Свіслачы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці і 76-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У Свіслачы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці і 76-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У Свіслачы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці і 76-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў





По материалам СГ
Людміла БАЛЫШ
Фота Галіны КАРПАВАЙ

Вернуться назад