Главная > Ветераны > Аднавяскоўцы: вёска Лаўрынавічы

Аднавяскоўцы: вёска Лаўрынавічы


25-06-2021, 09:51. Разместил: admin
Разгадала знак лёсу


Аднавяскоўцы: вёска ЛаўрынавічыСоф’я Антонаўна Свістун зараз жыве адна. Дзеці і ўнукі, вядома ж, не забываюць пра роднага чалавека, наведваюць пры кожным зручным выпадку. Але дом, у якім калісьці жыла вялікая сям’я – яна з мужам і трое дзяцей – стаў занадта вялікім для яе адной.

Дваццаць сем гадоў таму пайшоў з жыцця муж, з якім пражылі ў згодзе сорак гадоў і выгадавалі трох сыноў. Старэйшы Анатоль з сям’ёй жыве ў Жодзіне, ужо на пенсіі, сярэдні Уладзімір – у Віцебску. Малодшы Аляксандр – у Ханявічах. Разам з жонкай яны працуюць у мясцовым сельгаспрадпрыемстве. У шчаслівай бабулі 6 унукаў і 8 праўнукаў.

Лёс прывёў яе ў Лаўрынавічы з вёскі Кузевічы Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці больш за шэсць дзесяцігоддзяў таму. «Калі ехаць наўпрост, кіламетраў дзесяць адсюль», – распавядае мая суразмоўца. У далёкім 1954-м яна выйшла замуж за мясцовага хлопца.

Дзяцінства жанчыны не было бясхмарным. У сям’і акрамя яе яшчэ выхоўваліся два браты. Яна была сярэдняй з дзяцей. Пра вайну мала што памятае. «Мая вёска засталася цэлай. Толькі наш дом трохі снарадам закранула. Коней забралі», – успамінае Соф’я Антонаўна. Нароўні са старэйшым братам працавала. «У нас была вялікая гаспадарка. Зямлі шмат. Тата ажаніўся на багатай нявесце, а ў пасаг зямлю ўзяў. Напэўна, каля 15 гектараў. І ў бацькі таксама зямля была. А працаваць няма каму было. Толькі бацькі і мы, дзеці. Праўда, нават маленькімі былі, але дапамагалі ім па гаспадарцы», – дзеліцца ўспамінамі жанчына.

У сваёй вёсцы атрымала пачатковую адукацыю. Хоць і была магчымасць вучыцца, разам з аднакласніцамі вырашыла далей не хадзіць у школу. У сябровак не было чаго надзець і абуць, а яна «за кампанію» так зрабіла. Колькі ні ўгаворвала настаўніца Клаўдзія Міхайлаўна, яна не згаджалася. А потым не раз успамінала педагога і шкадавала, што своечасова не адвучылася. Праўда, усе ж такі атрымала атэстат аб сярэдняй адукацыі, скончыўшы вячэрнюю школу.

Дзякуючы сваёй зямлячцы дзяўчына пазнаёмілася з будучым мужам. З іх вёскі ў Лаўрынавічах былі замужам дзве дзяўчыны. У падрабязнасцях яна памятае іх першую сустрэчу. Сяброўка не хацела, каб Соф’я ведала пра яе намер. Таму проста запрасіла яе на танцы, якія праходзілі на другім канцы вёскі. Звычайна палова вёскі сустракалася на адным баку, другая збіралася на сваім. А тут яе запрашаюць пайсці туды, дзе яна нікога не ведае. Тады сяброўцы прыйшлося прызнацца, што ёй прывезлі кавалера. Як толькі яна гэта пачула, адразу кальнула ў сэрца. “А гэта ж верны знак, што сустрэла свой лёс”, – кажа мая гераіня. Так яно і выйшла. У той вечар яны сустрэліся, а праз месяц ужо пажаніліся. Вяселле згулялі ў лютым 1954 года.

Так і пацякло сямейнае жыццё ў Лаўрынавічах. Адразу жылі ў бацькоўскай хаце мужа. Пазней пабудавалі свой дом. Абодва працавалі ў калгасе. Муж – трактарыстам, яна – паляводам.

У клопатах і паўсядзённых справах прабег час. І дагэтуль жанчына ўпэўнена, што правільна разгадала тады знак лёсу.


Рукі не для нуды


Аднавяскоўцы: вёска ЛаўрынавічыАлена Дзінгілеўская ўжо больш за дзесяць гадоў на заслужаным адпачынку. Але ўсё гэтак жа ў клопатах. То спяшаецца на агарод, то да хатніх жывёл, то збірае лекавыя травы, то падарожнічае...


Жанчына прывыкла быць пастаянна ў руху. Праца была не са спакойных. Яна большую частку працоўнай дзейнасці служыла фельчарам у Ханявіцкай амбулаторыі.

Прыехала ўраджэнка Валожынскага раёна сюды па закліку сэрца, калі выйшла замуж за хлопца з Лаўрынавічаў. Быў гэта 1979 год. «У той час і тэлефон быў адзін на вёску, а людзей шмат, не тое, што цяпер. Калі камусьці патрэбна была дапамога, спяшаліся да фельчара», – расказвае Алена Іванаўна. Яна нікому не адмаўляла.

За гады працоўнай дзейнасці ніколі не сядзела на месцы і цяпер таксама заўсёды знаходзіць сабе занятак. Напэўна, і характар такі. Планаў шмат і зараз. Трымаюць з мужам Леанідам Уладзіміравічам авечак, коз, курэй. Усё для сябе і родных. Сваё мяса, малако. І воўне гаспадыня знайшла прымяненне. Адна праблема – няма дзе яе часаць. Раней у Зэльву вазілі. Зараз і гэты пункт зачынілі.

Коўдры сама шые. Пад імі не горача нават у летнюю спёку, а ўзімку яны доўга ўтрымліваюць цяпло. А якія яна тапкі, шапкі, капялюшы з воўны валяе! Люба-дорага .. Дорыць сябрам, сваякам. А яшчэ сушыць травы, робіць зборы. І таксама частуе родных і блізкіх.

Вось і ў дзень нашага прыезду Алена Іванаўна была занятая: збірала глог. Ён як раз цяпер цвіце. А хутка падыдзе пара скрыпеню. Будзе чым парадаваць дваіх дзяцей і пяцёра ўнукаў.

Счастье в детях


Аднавяскоўцы: вёска ЛаўрынавічыСофья Максимовна Гривачевская – местная жительница. Она родилась на хуторе, что в двух километрах от деревни. Вышла замуж за уроженца Лавриновичей.


У нее, как, впрочем, у каждого человека, своя, не похожая на другие, жизненная история. Родилась в многодетной семье, где было шестеро детей. Она пятая. Родители были хорошие. Воспитывали их в любви и заботе. Хотя самим пришлось нелегко в детстве. Особенно маме, что росла сиротой.

Черная полоса все время преследовала их семью, но они не озлобились. За два года молодая семья обжилась новым домом. А через год все сгорело. В 1935 году они построили дом на хуторе. А через пять лет – война. Отец со старшим братом пошли на фронт. Если отцу посчастливилось дойти невредимым до Берлина, то брат вернулся покалеченный из Польши, без руки.

Софья Максимовна вышла рано замуж. «Сначала была семья, дети, потом – учеба», – шутит моя собеседница. Подросли дочь с сыном, тогда и появилась возможность получить профессию. Только через восемь лет после окончания средней школы она решила поступить в педагогический институт.

Выбрала русскую филологию. Определиться с будущей профессией помогла одна из книг Ольги Симоновой. Ее героиня – Лариса Короткая, реальный человек с интересной судьбой – стала преподавателем филологии. Желание познакомиться с героиней книги и привело девушку в БГУ имени Ленина, где та работала.

Сбылось все. Она встретилась с этим интересным человеком на четвертом году обучения в университете. А еще через два года уже держала в руках долгожданный диплом о получении высшего образования.

Тридцать лет за спиной у учителя русского языка и литературы. Она делилась своими знаниями с учащимися, прививала им любовь к своим предметам. Начинала свой педагогический путь в Дашковичской средней школе. Некоторое время учила детей в Лавриновичской школе. А после ее закрытия до самого выхода на заслуженный отдых трудилась там, откуда начинала свою профессиональную стезю.

– Работала много. Работала с удовольствием. Отдавала всю себя детям. Возможно, поэтому собственные дети и не захотели связать свою жизнь с этой профессией, – говорит Софья Максимовна.

С мужем они жили хорошо. Он всегда помогал жене, понимая важность ее дела. Поэтому и прожили они долгую счастливую жизнь. Софья Максимовна с Константином Юльяновичем уже давно отметили бриллиантовую свадьбу. Теперь радуются приезду детей и внуков, в которых видят свое счастье.


По материалам "СГ"
Людміла БАЛЫШ



Вернуться назад