На Свіслаччыне прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя аднаго з самых шматлікіх грамадскіх аб’яднанняў у рэгіёне – раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».
Папярэднічала афіцыйнай частцы сходу ўзнагароджанне навучэнцаў устаноў адукацыі Юліі Салдаценкавай, Антона Рэкуця і Анастасіі Мацейкі ў рамках акцыі «Алмазныя каралі Свіслаччыны», прымеркаванай да Года навукі. Цёплую і дружалюбную атмасферу ў зале стварылі ўдзельнікі міні-канцэрта, які прагучаў для дэлегатаў канферэнцыі і ганаровых гасцей. У ліку іх старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка, намеснік старшыні райвыканкама Іван Варанец, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Іван Калбаска, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Марыя Чылімцава. Выступаючы з дакладам, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Мікалай Грунтовіч адзначыў, што дзейнасць грамадскага аб’яднання ў справаздачны перыяд была накіравана на пабудову незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, аб’яднанне грамадзян краіны на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, яго культурных традыцый.