Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Дарагія свіслачане і жыхары раёна!
Віншуем вас з Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-ай гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ветэраны, заваяваўшыя нашу незалежнасць, сталі сапраўднымі сімваламі эпохі. Наш абавязак – свята захоўваць памяць пра тых, хто не шкадаваў свайго жыцця ў імя сваёй Радзімы. І гэта памяць – частка нашай нацыянальнай свядомасці.
У гэты святы для кожнага з нас дзень жадаем вам шчасця, міру, дабрабыту.
Слава беларускаму народу!
Слава беларускай арміі – гаранту непарушнасці нашых межаў!
Свіслацкі раённы савет ветэранаў.